раскро́й, ‑ю, м.
Дзеянне паводле дзеясл. раскройваць — раскроіць (у 1 знач.).
раскро́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да раскройваць.
раскро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раскроіць.
раскро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да раскрою, прызначаны для яго. Раскройны цэх.
раскро́йшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца раскроем чаго‑н., спецыяліст па раскрою. Раскройшчык тэкстылю.
раскружы́цца, ‑кружуся, ‑кружыюся, ‑кружыцца; зак.
Пачаць хутка кружыцца. Куды і стома дзелася ў брыгадзіра! Падхапіў дзяцей, раскружыўся — аж пазайздросцілі хлопцы, лена плетучыся за ім у інтэрнат. Мыслівец.
раскру́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раскручваць — раскруціць (у 1 знач.).
2. Разм. груб. Аб празмернасці ў чым‑н. (гульні, працы, уздзеянні і пад.). Прыціх быў Леўкін на нейкі час, а цяпер зноў дае раскрутку. Дадзіёмаў. І.. да Бабра дайшло — Ён даў такую з Ліскаю раскрутку, Што папаўзлі неверагодныя ўжо чуткі. Валасевіч. [Мятліцкі:] — А ты чаго кіслы? Начальства дало раскрутку? Савіцкі.
раскруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца (пра што‑н. звітае, туга скручанае). Перавясла раскруцілася. // Перастаць быць завітым, закручаным. Валасы раскруціліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што‑н. скручанае). Трубка палатна зачапілася канцом за сучок вішні, раскруцілася і легла дарожкай цераз усю вуліцу. Жычка.
3. Вызваліцца ад чаго‑н. наматанага, накручанага. [Майка:] — Ты накідай на сябе сена. А то давай я раскручуся і дам табе частку плашча. Караткевіч.
4. Разм. Пачаць круціцца з узрастаючай хуткасцю, сілай. Калаўротак раскруціўся, і вядро са звонам ланцуга плюхнулася ў ваду. Лобан. Шарэйка, прыгажун, артыст. Тыя разы, на танцах, раскруціцца з якой-небудзь увішнай Веркай ці Алесяй. Брыль.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Павялічыцца ў дыяметры ад кручэння, свідравання. Адтуліна раскруцілася да патрэбнага памеру.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расшрубавацца, расківацца.
раскруці́ць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.
1. Развіць (што‑н. звітае, туга скручанае). Тады ..[хлапчукі] узялі палку і з яе дапамогай сяк-так раскруцілі дрот. Ваданосаў.
2. Разгарнуць, разраўняць (што‑н. скручанае). Раскруціць вуду. □ [Віктар] разняў трубку і выцягнуў адтуль пергаментны скрутак. — Дрэнна скручваецца пергамент. Але як скруціцца, то і не раскруціш. Караткевіч.
3. Разгарнуць, зняць (што‑н. наматанае, накручанае). Міхась і праўда, шукаючы ў кішэнях ключа ад машыны, намацаў невялікі тугі скрутак. Раскруціў паперу — грошы. Б. Стральцоў. Кастусь Серада, зняўшы шапку, сеў на табурэтку, расшпіліў ватоўку, раскруціў з шыі шалік. Шахавец. // Вызваліць ад таго, чым закручаны, укручаны хто‑, што‑н. Вера раскруціла .. [дзіця] і, узяўшы на рукі, пайшла на прыём. Дамашэвіч.
4. Прымусіць круціцца з узрастаючай хуткасцю. Раскруціў паступова ЛАЗ цяжкія калёсы, І паціснуў руку свайму вучню настаўнік. Нядзведскі. Раскруціў пугу-канаплянку і ляснуў ёю на ўсю сілу. Сабаленка.
5. Пашырыць у дыяметры. Раскруціць дзірку.
6. Расшрубаваць, расківаць. [Сяргей:] — Трэба дастаць ключ і на пад’ёме раскруціць рэйкі. Федасеенка.