радыёвяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёвяшчання, прызначаны для яго.
радыёвяшча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёвяшчання, прызначаны для яго.
радыёвяшча́нне, ‑я,
Перадача па радыё тэкставых і музычных праграм як адзін з асноўных сродкаў інфармацыі, масавай агітацыі і прапаганды.
радыёгазе́та, ‑ы,
Від радыёперадачы, які формай падачы матэрыялаў нагадвае газету.
радыёгала́ктыка, ‑і,
Галактыка, якая характарызуецца моцным радыёвыпрамяненнем.
радыёгра́ма, ‑ы,
Паведамленне, перададзенае па радыётэлеграфе.
[Ад слова радыё і грэч. gramma — пісьмовы знак, запіс.]
радыёдзе́нь, ‑дня,
Радыёперадачы аднаго дня, прысвечаныя пэўнай тэме.
радыёжурналі́ст, ‑а,
Журналіст, які працуе ў сістэме радыёвяшчання.
радыёзо́нд, ‑а,
Аэралагічная прылада, якая падымаецца ў атмасферу паветраным шарам для вымярэння ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра на розных вышынях і адначасова перадае вынікі вымярэнняў з дапамогай радыёхваль.
[Ад слова радыё і фр. sonde — шчуп.]
радыёзо́рка, ‑і,
Зорка, якая з’яўляецца крыніцай радыёвыпрамянення.
радыёінфарма́цыя, ‑і,
Інфармацыя, якая перадаецца па радыё.