Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскрада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрадаць — раскрасці.

раскрада́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскрадаць.

раскрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрасці.

раскра́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскрадваць — раскрасці.

раскра́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскрадваць.

раскра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскрасці.

раскра́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскрасці.

раскра́сці, ‑краду, ‑крадзеш, ‑крадзе; пр. раскраў, ‑крала; зак., каго-што.

Крадучы па частках, расцягнуць што‑н. поўнасцю, да канца. [Шаройка:] — А мы сёння нядзельнік арганізавалі. Лес вам вывезем [на хату], — Гавораць людзі — раскралі яго там, лес наш. Шамякін. Шкада гаспадаркі, расцягнуць яе,.. раскрадуць. М. Ткачоў.

раскро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскроіць.

раскро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

1. Кроячы, выкройваючы адзенне або боты, разрэзаць (тканіну, скуру і пад.). Раскроіць матэрыял на касцюм. // Выразаць па мерцы часткі, дэталі чаго‑н. Раскроіць паліто.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб). [Служанка] наліла яшчэ кавы і раскроіла на дзве лустачкі апошні на талерцы акрайчык хлеба. Брыль.

3. Разм. Нанесці глыбокую сечаную рану; рассячы. [Марыля] махнула рыдлёўкай і адным ударам раскроіла .. [фашысту] чэрап. Чорны.