Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наперано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-чаго.

Перанесці, перамясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Напераносіць сена праз канаву.

наперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перапісаць вялікую колькасць чаго‑н. Наперапісваць вершаў у альбом.

наперараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перарэзаць пэўную колькасць чаго‑н. Напераразаць дошак.

наперарэ́з,

1. прысл. Перасякаючы чын‑н. шлях, напрамак руху каго‑, чаго‑н. Славік завыў ад шаленства і не падхапіўся, а папоўз да стрэльбы. Тарас кінуўся наперарэз. Шамякін. // Перасякаючы што‑н. Забегалі вочы ў Тамаша, ён наперарэз цераз пляц хутка пайшоў, каб паглядзець кароў. Гурскі.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «наперарэз» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, шлях якіх хто‑, што‑н. перасякае. Бегчы наперарэз машыне. □ Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну. Колас. [Клямт] раптам кінуўся ў поле, стараючыся дапасці да кустоў, але заўважыў, што справа наперарэз яму бягуць два байцы. Мележ.

наперарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і напераразаць.

напераса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перасадзіць у другое месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперасаджваць кветак.

напераця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перацягваючы, перамясціць у іншае месца вялікую колькасць чаго‑н. Наперацягваць мяхоў. Наперацягваць жэрдак.

напе́рснік 1, ‑а, м.

Уст.

1. Блізкая давераная асоба або таварыш, якому давяраюць свае тайны. Наперснік паэта.

2. Традыцыйны персанаж у класічных трагедыях 17–18 ст. ст. — друг галоўнага героя. Выконваць ролі наперснікаў.

напе́рснік 2, ‑а, м.

Спец. Частка вупражы верхавога каня, якая складаецца з перакрыжаваных на грудзях рамянёў, з якіх адзін ідзе ўніз паміж пярэднімі нагамі да папругі.

напе́рсніца, ‑ы, ж.

Уст.

1. Жан. да наперснік ​1.

2. Палюбоўніца, наложніца.

напе́рстаўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑статак; ж.

Травяністая лекавая расліна сямейства залознікавых з кветкамі, якія нагадваюць папарстак.