Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

жарлі́ца, ‑ы, ж.

Рыбалоўная снасць для лоўлі драпежнай рыбы на жыўца. Трэба было паглядзець пастаўленую нанач жарліцу. Гамолка.

жарля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жаба з плямістым жоўтым брушкам і буравата-шэрай спінкай.

жарнаві́к, ‑а, м.

1. Дзікі камень, з якога раней рабілі жорны.

2. Тое, што і жарон. Купіў млынар новы жарнавік, доўга малоў ім, але і той зламаўся. Якімовіч.

жарнавы́, ‑ая, ‑ое і жо́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жорнаў, жарна, прызначаны для іх. Жарнавы камень.

жарнасе́к, ‑а, м.

Чалавек, які робіць і насякае жорны.

жарно́вец, ‑ноўцу, м.

Кустовая расліна сямейства матыльковых з залаціста-жоўтым кветкамі і плодам струк.

жа́рнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Аднакр. да жарыць (у 2 знач.); ударыць вялікай сілай. Сержант пасля некаторай размовы жарнуў вартаўніку прыкладам карабінкі па галаве. Нікановіч. // Пачацца знянацку, з вялікай сілай. [Дождж] так горача жарнуў — Здалося, ссыпаюць пшаніцу ў ток з мяхоў велізарных. Панчанка.

жаро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Маладая кабыла (да трох гадоў). [Грамабой:] А баранаваць і жарабку будзем запрагаць, няхай прывыкае. Крапіва.

жаро́н, ‑рна, м.

Млынавы камень, які служыць для размолу зерня на муку. Верхні жарон. Ніжні жарон.

жаро́ўня, ‑і; Р мн. ‑ровень і ‑роўняў; ж.

Невялікая металічная пасудзіна для гарачага вуголля, якая выкарыстоўваецца ў якасці печкі. Над ачагом вісеў чайнік, а з жароўні прыемна пахла смажанай аленінай. Бяганская.