выго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выгарнуць.
выграба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выграбаць — выграбці.
выграба́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выграбаць.
выграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выграбці.
вы́грабены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выграбці.
вы́грабкі, ‑бак; адз. няма.
Разм. Выграбеныя з дна пасудзіны, засека і пад. рэшткі чаго‑н. (мукі, зерня і інш.).
выграбны́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для выграбання. Выграбная лапата. // У які звальваюць смецце, розныя адкіды. Выграбная яма.
вы́грабці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; пр. выграб, ‑бла; заг. выграбі; зак., што.
Грабучы, дастаць, перамясціць што‑н. сыпкае. Выграбці попел з печы. // Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне. Выграбці ямку, нару.
вы́грабціся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; зак.
Разм. Выйсці, пераадолеўшы сыпучы пясок або снег. Выграбціся на дарогу. // перан. Пераадольваючы цяжкасці, перашкоды, выйсці, выбіцца куды‑н.
выграва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выграваць — выграць.