Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расклёшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

Расшырыць унізе пры кройцы. Расклёшыць спадніцу.

расклінава́цца, ‑нуецца; зак.

Расшчапіцца ад забітага кліна.

расклінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Забіўшы клін, расшчапіць. Расклінаваць калоду.

2. Выцягнуць, вырваць з чаго‑н. забіты клін.

раскліно́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расклінавацца.

2. Зал. да раскліноўваць.

раскліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расклінаваць.

расклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; зак., што.

1. Клюючы, з’есці, расцягнуць. Куры расклявалі корм.

2. Клюючы, пашкодзіць што‑н. або пашырыць пашкоджанне ў чым‑н. Груганнё паспела ўжо раскляваць рану аж да шыі. Чорны.

раскляпа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскляпаць.

раскляпа́цца, ‑аецца; зак.

Расхістацца, распасціся ў месцах заклёпак.

раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».

2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.

раско́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расколваць — раскалоць і расколвацца — раскалоцца.

2. Месца, па якім што‑н. расколата або раскалолася; трэшчына. Лінія расколу.

3. перан. Раздзяленне каго‑, чаго‑н. на групы, часткі, абумоўленае наяўнасцю рознагалоссяў. У час спробы зрабіць раскол у партыйнай арганізацыі палітзняволеных Хмель быў выкрыты і выключаны з радоў партыі. Хромчанка. Гурын арганізоўвае раскол партыі.. і абвяшчае сябе кіраўніком адколатай групы. Машара.

4. Рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, які ўзнік у сярэдзіне 17 стагоддзя, быў накіраваны супраць царквы і закончыўся ўтварэннем шэрагу сект.

5. Стараверства.