Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мінамёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Гармата, якая страляе снарадамі-мінамі. Дэсант меў не менш тысячы чалавек, шмат мінамётаў, кулямётаў, аўтаматаў, супрацьтанкавых гранат. Мележ. З-за ракі білі нямецкія мінамёты. Але міны не дасягалі станцыі, дэпо. Лынькоў.

•••

Гвардзейскі мінамёт — бясствольны мінамёт са снарадамі рэактыўнага дзеяння («кацюша»).

мінамётны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінамёта. Мінамётны абстрэл. □ Старанна замаскіраваныя агнявыя кропкі ворага адкрылі моцны кулямётны і мінамётны агонь. Колас. // Узброены мінамётамі. Мінамётны ўзвод. Мінамётная часць.

мінамётчык, ‑а, м.

Ваеннаслужачы мінамётных часцей і падраздзяленняў; стралок з мінамёта. На левым баку ўзгорка размясціліся мінамётчыкі. Колас.

мінано́сец, ‑носца, м.

Ваенны карабель з тарпедным узбраеннем.

мінано́сны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Прыстасаваны для атакі мінамі.

2. Які складаецца з мінаносцаў. Мінаносная флатылія.

мінарэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Вежа мячэці. з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муздзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.

[Ад араб. manāga — месца асвятлення.]

мінарэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мінарэта, падобны да мінарэта.

міна́цца, ‑аецца.

Незак. да мінуцца.

міна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да мінуць (у 1, 3 знач.).

мінашука́льнік, ‑а, м.

Апарат для пошуку закладзеных мін. Воддаль працавалі мінёры. Яны ішлі па полі з доўгімі жэрдкамі-мінашукальнікамі. Асіпенка.