Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гуля́ш, ‑у, м.

Страва з кусочкаў мяса, тушаных у соусе з прыправамі.

[Венг. hulas.]

гуля́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Свабодны ад работы; незаняты. Гуляшчыя коні. Гуляшчы чалавек.

2. Які не патрабуе вялікіх намаганняў; лёгкі. Гуляшчая работа. Гуляшчы хлеб.

3. Які вядзе распуснае жыццё. Можа, .. [Анісім] думае, што .. [Алімпа] сапраўды якая гуляшчая. Сабаленка.

гу́ма 1, ‑ы, ж.

Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. Каляска мела нікелевыя аглабелькі з папярочнікам, абверчаным гумай. Бядуля.

[Лац. gummi з грэч.]

гу́ма 2, ‑ы, ж.

Пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.

[Лац. gummi з грэч.]

гумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што.

Пакрываць, насычаць гумай ​1; рызініць. Гумаваць тканіну.

гу́мавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з гумы ​1; рызінавы. Гумавы мяч.

гумаля́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Уст. Гума ​1, рызіна. Мяч з гумалястыкі. □ Разам з гэтымі прыпасамі ляжаў мячык і чалавек з гумалястыкі, у якога трэба было толькі дзьмухнуць, каб ён загукаў, як жывы. Колас.

[Ням. Gummielastikum.]

гуманізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Рабіць больш гуманным, чалавечным. Гуманізаваць законы.

гуманіза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гуманізаваць.

гумані́зм, ‑у, м.

1. Светапогляд, прасякнуты любоўю да чалавека, клопатамі аб дабрабыце людзей і развіцці ў іх высокіх маральных якасцей. Сацыялістычны гуманізм.

2. Прагрэсіўны рух грамадскай думкі эпохі Адраджэння, які ахапіў філасофію, літаратуру, мастацтва таго часу і быў накіраваны супроць феадальнай ідэалогіі, рэлігійнага дагматызму і які абвясціў прынцып свабоднага развіцця асобы.

[Ад лац. hymanus — чалавечны.]

гумані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, прасякнуты ідэямі гуманізму (у 1 знач.). Пісьменнік-гу маніст.

2. Прадстаўнік гуманізму (у 2 знач.). Беларускі асветнік, першадрукар і гуманіст Францыск (Георгій) Скарына.