Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́глянцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Пакрыць чым‑н. глянцавітым, нацерці да бляску. Выглянцаваць стол лакам. Выглянцаваць паркет.

2. перан. Надаць знешні глянец чаму‑н.

выглянцо́ўвацца, ‑цоўваецца; незак.

1. Незак. да выглянцавацца.

2. Зал. да выглянцоўваць.

выглянцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выглянцаваць.

выгна́нец, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і выгнаннік. Абозы і натоўпы выгнанцаў плылі з захаду на ўсход. Чорны.

выгна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 2 знач.).

2. Стан выгнанніка; ссылка. Асудзіць на выгнанне. Вярнуцца з выгнання.

выгна́ннік, ‑а, м.

Той, хто знаходзіцца ў выгнанні; выгнанец. Ён [Шварц], выгнаннік з роднай зямлі, шчыра змагаўся за сваю бацькаўшчыну, зрабіў дзеля гэтага што мог. Якімовіч.

выгна́нніца, ‑ы, ж.

Жан. да выгнаннік.

выгна́нніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выгнанніка.

выгна́нніцтва, ‑а, н.

Знаходжанне ў выгнанні.

вы́гнаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгнаць.