Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэрматы́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне, захворванне скуры.

[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]

дэрмаці́н, ‑у, м.

Штучная скура: тканіна са спецыяльным пакрыццём для абіўкі мэблі, пераплёту кніг і пад.

[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]

дэрмаці́навы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з дэрмаціну. Дэрмацінавы пераплёт.

дэрыва́т, ‑у, М ‑ваце, м.

Спец. Вытворнае ад чаго‑н. пярвічнага, больш агульнага. Нітрабензол — дэрыват бензолу.

[Ад лац. derivatus — адведзены.]

дэрывацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да дэрывацыі. Дэрывацыйны канал. Дэрывацыйная марфема.

дэрыва́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Адвод вады ад галоўнага рэчышча ракі ў бок па канапу.

2. Бакавое адхіленне снарадаў і куль наразной зброі пры палёце.

3. Стварэнне новых слоў ад слова-асновы.

[Ад лац. derivatio — адвядзенне, адхіленне.]

дэ́рык, ‑а, м.

Грузапад’ёмны кран з паваротнай стралой.

[Англ. derrick.]

дэса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Войска, высаджанае (з карабля, верталётаў, самалётаў) на тэрыторыю праціўніка для баявых дзеянняў. Паветраны дэсант. Марскі дэсант. Высадзіць дэсант.

2. Высадка войск на тэрыторыю праціўніка. Падрыхтавацца да дэсанту. □ Занялі абарону на беразе мора — на выпадак дэсанту. Бачыла.

[Фр. descente.]

дэсантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Высадзіцца (высаджвацца) у якасці дэсанта.

дэсантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

Высадзіць (высаджваць) у якасці дэсанта. Дэсантаваць полк.