Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дэпута́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Дэпутата, належыць яму. Дэпутацкія абавязкі. Дэпутацкае пасведчанне.

дэпута́цыя, ‑і, ж.

Група выбраных асоб, што дзейнічае па даручэнню якой‑н. арганізацыі або калектыву. Дэпутацыя рабочых для перагавораў з фабрыкантам.

[Фр. députation.]

дэратыза́цыя, ‑і, ж.

Сукупнасць мер, накіраваных на знішчэнне грызуноў.

[Фр. dératisation.]

дэ́раш, ‑а, м.

Конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.

[З венг. deres.]

дэ́рбі, нескл., н.

Спаборніцтва для трохгадовых скакавых і чатырохгадовых рысістых коней.

[Англ. derby.]

дэ́рвіш і дэрві́ш, ‑а, м.

Мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця.

[Перс. därvīs — жабрак.]

дэ́рма, ‑ы, ж.

Злучальнатканкавая частка скуры ў пазваночных жывёл і ў чалавека, якая знаходзіцца пад эпідэрмісам.

[Грэч. derma.]

дэрматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэрматалогіі. Дэрматалагічны кабінет.

дэрматало́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае хваробы скуры.

[Ад грэч. derma, dermatos — скура і 1logos — вучэнне.]

дэрмато́з, ‑у, м.

Агульны тэрмін для абазначэння хвароб скуры і яе прыдаткаў (валасоў, ногцяў).

[Ад грэч. derma, dermatos — скура.]