Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыёапарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Апаратура для перадачы, пераўтварэння і прыёму радыёхваль. У .. [трактары] устаноўлены новыя электрычныя схемы, .. блакіроўка тармазоў, радыёапаратура. «Звязда».

радыёастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да радыёастраноміі, які служыць для вывучэння касмічных аб’ектаў шляхам аналізу выпрамененых або адбітых імі радыёхваль. Радыёастранамічная абсерваторыя.

радыёастрано́м, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне радыёастраноміі.

радыёастрано́мія, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, які вывучае розныя касмічныя аб’екты шляхам аналізу выпрамененых ці адбітых імі радыёхваль і даследавання паглынання гэтых хваль міжзорным асяроддзем.

радыёба́чнасць, ‑і, ж.

Становішча, калі перадатачная і прыемная радыёстанцыі знаходзяцца ў зоне прамой бачнасці.

радыёбу́й, ‑я, м.

Марскі буй з радыёперадатчыкам, які аўтаматычна перадае радыёсігналы для вызначэння граніц суднаходства, асобных мясцін, небяспечных для суднаходства і інш.

радыёву́зел, ‑зла, м.

Радыёстанцыя са спецыяльнай прыёмнаўзмацняльнай апаратурай для трансляцыі радыёвяшчальных праграм і перадачы мясцовых паведамленняў па радыётрансляцыйнай сетцы. Калгасны радыёвузел перадае новы канцэрт. Хведаровіч. Старшыня заракітнянскага калгаса нарэшце дамогся, што ў калгасе быў абсталяваны ўласны радыёвузел і ў кожную хату было праведзена радыё. Краўчанка.

радыёвымярэ́нне, ‑я, н.

Вымярэнне зменных магнітных, электрычных і электрамагнітных велічынь, гукавой, высокай і звышвысокай частот з дапамогай электрычных і радыётэхнічных прылад.

радыёвыпрамяне́нне, ‑я, н.

Выпрамяненне электрамагнітных хваль.

радыёвышыняме́р, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння з дапамогай радыёхваль вышыні палёту лятальных апаратаў.