дэгаза́цыя, ‑і,
Абясшкоджванне мясцовасці, рэчаў і інш., заражаных атрутнымі рэчывамі.
дэгаза́цыя, ‑і,
Абясшкоджванне мясцовасці, рэчаў і інш., заражаных атрутнымі рэчывамі.
дэгазі́равацца, ‑руецца;
дэгазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Правесці (праводзіць) дэгазацыю чаго‑н.
[Ад фр. dégazer.]
дэгенерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1. Вырадзіцца (выраджацца).
2. У біялогіі — перастаць (пераставаць) развівацца, знікнуць (знікаць).
дэгенера́т, ‑а,
Чалавек з адзнакамі псіхічнага або фізічнага выраджэння.
[Ад лац. degeneratus — які вырадзіўся.]
дэгенера́тка, ‑і,
дэгенераты́ўнасць, ‑і,
Наяўнасць адзнак выраджэння, дэгенерацыі.
дэгенераты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адзнакі выраджэння, дэгенерацыі.
дэгенера́цыя, ‑і,
1. Пагоршанне біялагічных і псіхічных адзнак арганізма; выраджэнне.
2. Працэс разбурэння клетак або органаў жывёльных арганізмаў.
[Лац. degenerare — выраджацца.]
дэгераіза́цыя, ‑і,
У мастацкай творчасці — адмаўленне ад гераічнага пачатку, гераічных вобразаў.