Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дысерта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дысертант.

дысерта́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысертанта.

дысертацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысертацыі. Дысертацыйная работа.

дысерта́цыя, ‑і. ж.

Навуковая праца, якая пішацца для атрымання вучонай ступені. Кандыдацкая дысертацыя. Доктарская дысертацыя. Абарона дысертацыі.

[Ад лац. dissertatio — разважанне, пошукі.]

дысідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Уст. Той, хто не належыць да пануючага ў краіне веравызнання або не прызнае яго; вераадступнік.

[Ад лац. dissidens, dissidentis — нязгодны.]

дысідэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дысідэнт.

дысідэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысідэнта.

дысімілява́цца, ‑люецца; зак. і незак.

Распадабніцца (распадабняцца). Гукі дысіміляваліся (дысімілююцца).

дысіміляты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысіміляцыі, уласцівы ёй. Дысімілятыўны працэс. Дысімілятыўныя з’явы. Дысімілятыўнае аканне.

дысіміля́цыя, ‑і, ж.

1. Распад складаных арганічных рэчываў на больш простыя ў працэсе жыццядзейнасці арганізма.

2. Замена аднаго з двух падобных па вымаўленню гукаў другім, менш падобным да таго, які застаўся нязменным; распадабненне (напрыклад: «хто» з «кто», «што» з «что»).

[Ад лац. dissimilis — непадобны.]