Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

дыскантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дысконт (у 1 знач.). Дыскантаваць вэксалі.

дысканто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысканта. Дыскантовы голас. Дыскантовая партыя. Дыскантовыя струны.

дысканцёр, ‑а, м.

Фінансавая ўстанова або прыватная асоба, якая робіць улік вэксаляў або іншых пазыковых дакументаў, дыскантуе іх.

дыскападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму дыска.

дыскатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Збор грамафонных пласцінак (дыскаў).

2. Танцавальны вечар пад музыку пласцінак (дыскаў). // Памяшканне, дзе такі вечар праводзіцца.

[Ад грэч. diskos — дыск і thēkē — сховішча.]

дыскатэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны ды дыскатэкі.

дыскафі́л, ‑а, м.

Калекцыянер, збіральнік грамафонных пласцінак (дыскаў).

[Грэч. diskos — дыск і philéō — люблю.]

дыскваліфікава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. Страціць (страчваць) сваю кваліфікацыю.

дыскваліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., каго-што.

Кніжн. Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, прызнаць (прызнаваць) няздольным, непрыгодным для пэўнай работы, спецыяльнасці.

дыскваліфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца разглядам спраў, звязаных з дыскваліфікацыяй каго‑н. Дыскваліфікацыйная камісія.