ды́пціх, ‑а, м.
1. У старажытных грэкаў і рымлян — складна́я, пакрытая воскам дошчачка для пісьма.
2. Двухстворкавы складзень з жывапісным або рэльефным малюнкам на кожнай створцы.
3. Кампазіцыя з дзвюх карцін, звязаных адзіным замыслам.
[Грэч. diptychos — двайны.]
дырыжа́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дырыжабля. Дырыжабельная экспедыцыя.
дырыжа́бль, ‑я, м.
Паветраплавальны апарат з авіяцыйным рухавіком і з корпусам, напоўненым газам.
[Фр. dirigeable.]
дырыжо́р, ‑а, м.
Кіраўнік калектыву выканаўцаў у аркестры, хоры, оперным ці балетным спектаклі. Вочы харыстаў неадрыўна сачылі за прыўзнятай рукой дырыжора. Стаховіч. У тую ж хвіліну дырыжор узняў рукі, і аркестр пачаў «Інтэрнацыянал». Самуйлёнак.
[Ад фр. diriger — кіраваць.]
дырыжо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дырыжора, належыць яму. Дырыжорская палачка. Дырыжорскі пульт.
дырыжо́рства, ‑а, н.
Разм. Дзейнасць, пасада дырыжора.
дырыжы́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дырыжыраваць.
дырыжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. чым і без дап. Кіраваць аркестрам, хорам і пад. пры выкананні імі музычных твораў. Дырыжыраваць ансамблем. Перастаць дырыжыраваць. // што. Кіраваць выкананнем музычнага твора. Дырыжыраваць оперу.
2. перан. Узмахваць перыядычна рукамі ў такт каму‑н. Напяваючы куплеты, чалавек у фесцы сам сабе і дырыжыраваў. В. Вольскі.
[Ад фр. dirigir.]
дырэ́ктар, ‑а, м.
Кіраўнік прадпрыемства, якой‑н. установы. Дырэктар завода. Дырэктар школы. Дырэктар саўгаса.
[Лац. direktor.]