расквітне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які расквітнеў, распусціўся. За вёскаю з азёрнай гладдзю Зліваўся расквітнелы лён. Смагаровіч.
2. перан. Які стаў прыгожым, здаровым, дасягнуўшы росквіту. // Ажыўлены, радасны. Дуня і ўчотчыца Галя, абедзве прыбраньгя, расквітнелыя, як у вялікае свята, дапамагалі накрываць сталы. Хадкевіч.
расквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Расцвісці, распусціцца (пра кветкі, расліны). [Міхась:] Ёсць папараць-кветка. Толькі яна пакуль што ў нас для адных паноў цвіце... Але хутка яна і для нас расквітнее. Козел. Занядбаныя, без догляду,.. [цюльпаны] нейкім цудам расквітнелі. Ус.
2. перан. Стаць прыгожым, здаровым; дасягнуць росквіту. Расквітнела ты, дзяўчына, Як чырвоная каліна, Жаніхоў хапае ў нас, Пра вяселле думаць час. Дзеружынскі. Адэля на будоўлі была падобна на ўсіх тынкоўшчыц брыгады, дзе яна працуе разам з Васілінай. Затое ў гэтым вось блакітным плацці яна расквітнела незвычайна. Савіцкі. [Жанчына:] — Маша ажно расквітнела. Люба паглядзець на маладзіцу! Шамякін.
3. перан. Дасягнуць высокай ступені развіцця; праявіцца з большай сілай. Расквітнела жыццё. Расквітнеў талент мастака. □ На ніве разгорнутага камуністычнага будаўніцтва пышна расквітнела і культура Малдавіі, яе літаратура і мастацтва. «Звязда».
расківа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад расківаць.
расківа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Пачаць моцна ківацца з боку ў бок або ўверх і ўніз. Вяха расківалася на ветры.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць слабым, хісткім ад ківання. Зуб расківаўся.
расківа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прывесці ў хістанне з боку ў бок або ўверх і ўніз.
2. Расслабіць ківаннем, зрабіць хісткім.
раскі́данасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан раскіданага. Раскіданасць прамысловых цэнтраў.
раскіда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскідаць — раскідаць.
раскі́даны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскідаць.
2. у знач. прым. Размешчаны ў беспарадку, звычайна на вялікай прасторы. Вёска, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Веньямін, невялікая, раскіданая, але надзвычай прыгожая. Навуменка. Дрыжыць у руцэ аловак, і літары выходзяць з-пад алоўка няроўныя, раскіданыя. Галавач.
3. у знач. прым. Беспарадачны, хаатычны. [Кох] узмоцнена цёр лоб, намагаючыся прывесці да ладу свае раскіданыя думкі. Лынькоў. Як на першае беглае прачытанне, дык апавяданне Адамчыка здаецца раскіданым, несабраным у сюжэтным сэнсе. «ЛіМ».