напа́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напарыць.
напа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напарыць (у 1 знач.).
напа́рнік, ‑а, м.
Той, хто працуе ў пары, на змену з кім‑н. Адну [тачку] нагружае Сцяпан, а адвозіць напарнік, а другую наадварот. Гроднеў. Радзюк прыпыніў машыну і.. вылез з кабіны разам са сваім напарнікам, семнаццацігадовым кірпатым хлопцам. Хадкевіч.
напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду. Карпюк.
2. перан. Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту. Чарнышэвіч. Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну. Брыль.
напаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак.
1. чаго. Распароць нейкую колькасць чаго‑н. сшытага. Напароць старых сарочак.
2. што. Наскочыўшы на што‑н. вострае, параніць сябе. Напароць руку на цвік.
напа́рстак, ‑тка, м.
Маленькі каўпачок, які надзяваецца на палец пры шыцці, каб не ўкалоць іголкай. [Арына].. знайшла ў шуфлядцы напарстак і пачала цыраваць. Карпаў. Тыдні праз тры я ўжо ўмеў шыць з напарсткам, умеў стачыць дзве полкі саматканага сукна. Сабаленка.
напа́рсткавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напарстка. // перан. Вельмі малы. Сцюардэсы зноў частуюць нас вінамі розных марак у напарсткавых чарках і аптэкарскімі дозамі закусак. Новікаў.
напарта́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. груб. Зрабіць што‑н. дрэнна, неахайна. [Есіп:] — Канчайце [крыць страху], а то больш напартачыце, як наробіце. Цёмна ўжо. Скрыган.
напа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Уволю, добра папарыцца.