напа́лмавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напалму, з напалмам. Напалмавая бомба.
напало́ву, прысл.
Разм. Тое, што і напалавіну.
напало́сквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да напалоскваць.
напало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да напаласкаць.
напало́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напалохаць.
напало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Адчуць страх, моцна спалохацца. Напалохацца ваўка. □ Больш за ўсіх напалохаўся пастух Лявон, які чакаў немалой расплаты за такое здарэнне. Чарот.
напало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. страх, трывогу, спалохаць. Напалохаць вавёрку. □ Тое, што змеціў настаўнік, і тое, што раптам пачуў, і здзівіла яго, і напалохала. Галавач.
напало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., чаго.
Полючы, вырваць нейкую колькасць пустазелля, непатрэбных раслін. Напалоць кош пустазелля.
напа́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. напальваць — напаліць і стан паводле знач. дзеясл. напальвацца — напаліцца.
•••
Лямпа напальвання гл. лямпа.
напа́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да напаліцца.
2. Зал. да напальваць (гл. напаліць у 1–3 знач.).