драпірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.
Абіваць, упрыгожваць якой‑н. тканінай. Драпіраваць пакой. // Размяшчаць што‑н. пышнымі складкамі. Драпіраваць атлас.
[Ад фр. draper.]
драпіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з драпіроўкай (у 1 знач.). Драпіровачная майстэрня. // Прызначаны для драпіроўкі. Драпіровачная тканіна.
драпіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драпіраваць і драпіравацца. Скончыць драпіроўку пакоя.
2. Тое, чым задрапіраваны што‑н., хто‑н. Даю дарогу двум .. грацыям у экзатычнай драпіроўцы са светлага шоўку. Брыль.
3. Парцьера, занавеска. Драпіроўка пазбіралася ў пышныя складачкі — на сцяне адкрыўся партрэт. Мурашка. Ускалыхнулася драпіроўка, і на сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі. Самуйлёнак.
драпіро́ўшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па драпіроўцы (у 1 знач.).
дра́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1. і без дап. Тое, што і драпануць 1. Драпнуць шкло. Куля драпнула па сцяне.
2. Лёгка раніць каго‑н. Агледзеў нагу. Куля толькі драпнула лытку. Жычка.
дра́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і драпануць 2. [Наводчык] кінуўся ўцякаць. За ім драпнулі астатнія гітлераўскія артылерысты. Дудо.
драпры́, нескл., н.
Тое, што і драпіроўка (у 3 знач.). Андрэй Міхайлавіч бачыў, як паспешна засоўваюцца драпры ў ложы, прыбранай флагамі. Самуйлёнак.
[Фр. drapeire.]
драселі́раванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драселіраваць.
драселі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад драселіраваць.
драселі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Зніжаць піск вадкасці, пары, газу пры працяканні праз звужаную адтуліну, вентыль і пад. без цеплаабмену са знешнім асяроддзем.