Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

губакве́тныя, ‑ых.

Сямейства раслін з двухгубым венчыкам, да якога адносяцца мята, шалфей і інш.

губа́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і губаты. Вада сцякае серабрыстымі струменьчыкамі з губастай пысы [лася], з шырокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў. В. Вольскі.

губа́сцік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая травяністая расліна сямейства залознікавых з сінімі, чырвонымі або светла-жоўтымі кветкамі ў крапінку.

губа́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікімі тоўстымі губамі. Дома быў толькі адзін санлівы губаты хлопец, які ляжаў на ложку ў пінжаку і ботах. Мележ.

гу́бачніца, ‑ы, ж.

Прылада для намочвання пальцаў (звычайна пры падліку грошай).

губашлёп, ‑а, м.

Разм. груб. Пра чалавека з вялікімі адвіслымі губамі, якія перашкаджаюць яму выразна гаварыць. // Лаянк. Разява, разявака.

губвыканко́м, ‑а, м.

Гіст. Губернскі выканаўчы камітэт.

губерна́тар, ‑а, м.

1. Начальнік губерні у дарэвалюцыйнай Расіі.

2. Вышэйшая службовая асоба тэрытарыяльнай адзінкі (штата, дэпартамента і інш.) у сучасных буржуазных дзяржавах.

[Лац. gubernator.]

губерна́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да губернатара, належыць яму. Губернатарскія абавязкі. Губернатарскі дом.

губерна́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць губернатара, знаходжанне на пасадзе губернатара.