мазу́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мазуту, мазуты. Хлеб пахне трох[і] вугалем, і аддае крыху ад яго і магутным пахам. Лынькоў.
мазь, ‑і, Т маззю, ж.
1. Сумесь тлушчу з лекавымі сродкамі для ўцірання ў скуру або для намазвання яе. Націраць цела маззю.
2. Густое тлустае рэчыва для змазкі чаго‑н. Лыжная мазь. □ Камянела ў бочках мазь для колаў, і марнеў іншы небагаты тавар. Самуйлёнак.
•••
На мазі — блізка да ажыццяўлення, завяршэння.
мазю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Непрыгожа, няўмела маляваць або пісаць; мазаць (у 3 знач.).
маі́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маісу. Маісавая салома. // Здабыты або прыгатаваны з маісу. Маісавы алей. Маісавы хлеб.
май, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Пяты месяц каляндарнага года.
2. ‑ю. Абл. Першая зелень лісцевых дрэў, якой прыбіраюць хаты. Пракоп раздзеўся. Яму далі венік, пахучы, як май. Колас. А я Маю наламаю, Сваю хату прыбяру. І. Калеснік.
•••
Першае Мая — свята міжнароднай салідарнасці працоўных, устаноўленае кангрэсам 2‑га Інтэрнацыянала ў 1889 г.
[Лац. majus.]
майда́н, ‑а, м.
1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы. Самуйлёнак.
2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.
[З араб. majdān, mainān.]
майда́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да майдана. Майданны кірмаш.
ма́йка, ‑і, ДМ майцы; Р мн. маек; ж.
Трыкатажная сарочка без рукавоў і каўняра. З канюшні выйшаў стрыжаны хлапчук у майцы і зрэбных, закасаных да кален штанах — конюхаў сын. Мележ.
ма́йна 1, выкл.
У мове партовых грузчыкаў, будаўнікоў і інш. — апускай уніз!; проціл. віра.
[Ад іт. ammaina— убірай парусы.]
ма́йна 2, ‑ы, ж.
Абл. Шырокая трэшчына, расколіна ў лёдзе, палонка. Калі зверху на .. [лёд] .. яшчэ наваліць снегу, хуткі струмень падточыць яго і ўтворыцца «майна» — доўгая, вузкая палонка. Матрунёнак.