Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

валаво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць; незак.

Разм. Наўмысна зацягваць вырашэнне якой‑н. справы; валакіціць. [Васіль Ціханавіч:] — І пасеялі б не пазней, калі б гэты куркуль Пятроў не валаводзіў з насеннем... Сіўцоў.

валаво́днік, ‑а, м.

Разм. Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой‑н. справы. Добры народ — валаводнікаў не церпіць у сваім асяроддзі... «Звязда».

валаво́ка, ‑і, ж.

Невялікая лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных шаравата-бурага колеру з кароткім, прыўзнятым хвастом.

валаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі спакойнымі вачамі.

[Пераклад грэч. boōpis, што літаральна азначае «з вачамі, як у вала».]

валавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Агульны, узяты цалкам, без адлічэння расходаў. Валавы даход. Валавая прадукцыя прамысловасці. Валавы збор збожжа.

2. Спец. Масавы. Прылятаюць гогалі ў Палессе рана, звычайна ў сакавіку. Валавы іх прылёг ідзе ў пачатку або ў сярэдзіне красавіка. «Весці».

валада́р, ‑а, м.

Тое, што і уладар. Я птахам адчуваў сябе на вежы, Валадаром і неба і зямлі. Лойка.

валада́рка, ‑і, ж.

Жан. да валадар.

валада́рнік, ‑а, м.

Тое, што і уладарнік.

валада́рніца, ‑ы, ж.

Жан. да валадарнік.

валада́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Тое, што і уладарнічаць.