Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драмадэ́р, ‑а, м.

Аднагорбы вярблюд.

[Фр. dronadaire.]

драману́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Трохі паспаць, падрамаць.

драмату́рг, ‑а, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да драматургіі. Драматургічнае майстэрства. Драматургічны твор.

драматургі́я, ‑і, ж.

1. Драматычнае мастацтва. Задачы драматургіі. Працаваць у галіне драматургіі.

2. зб. Сукупнасць драматычных твораў якога‑н. пісьменніка, народа, эпохі і пад. Драматургія Крапівы. Беларуская драматургія.

3. Тэорыя пабудовы драматычных твораў.

[Грэч. dramaturgia.]

драматызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да драматызаваць.

драматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Надаць (надаваць) якому‑н. твору драматычную форму. Драматызаваць аповесць.

2. Узмацніць (узмацняць) драматызм, напружанасць чаго‑н. Аўтар імкнецца драматызаваць апавяданне, паказаць, якія супярэчлівыя пачуцці не даюць спакою яго герою. Шкраба.

драматыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. драматызаваць.

драматы́зм, ‑у, м.

1. Напружанасць дзеяння, становішча, вастрыня канфлікту ў літаратурным творы. У п’есе многа драматызму. Драматызм апавядання. Драматызм вобраза.

2. Напружанасць, складанасць чаго‑н. Драматызм становішча.

драматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.

2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.

3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.