Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскаркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Выняць корак. Раскаркаваць бутэлькі.

раска́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна каркаць. Вароны раскаркаліся.

раскармі́цца, ‑кармлюся, ‑кормішся, ‑корміцца; зак.

Раз’есціся, стаць тлустым, сытым.

раскармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Сытна, добра кормячы, зрабіць тлустым, сытым. [Кажамяка:] Толькі асушыць балота, тады будзе тваёй птушцы раздолле. Кармі, Васіліса Прохараўна, хоць раскармі сваіх курэй. Гурскі.

раскарпа́ць,

гл. раскорпаць.

раскарчава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскарчаваць.

раскарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

Расчысціць, выкапаўшы пні, дрэвы, кусты. [Казакі] аблюбавалі сабе далёкае ад людскіх паселішчаў месца, раскарчавалі глыбока ў лесе паляну і паставілі там першыя дзве хаты. Сачанка. Праз гады два мы раскарчавалі, расчысцілі пляцы і на той захламленай, дзікай пляцоўцы стаў дзівосны аазіс. Дубоўка. // Выкарчаваць, выцерабіць. Людзі здолелі раскарчаваць лес, выцерабіць поплаў — зрабіць зямлю. Скрыган.

раскарчо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскарчоўваць — раскарчаваць.

раскарчо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскарчоўваць.

раскарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскарчаваць.