Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

до́ле, прысл.

Абл.

1. На падлозе, на зямлі. Адна белая палоска ляжала доле ад сярэдзіны хаты да парога, а другая .. упіралася ў дзіцячую пасцельку. Кулакоўскі. Яблыкі густа ляжалі і пад яблыняй, доле. Сачанка.

2. Уніз, дадолу. Уздыхнуў клён, пахіснуўся і са страшэннным трэскам і грукатам упаў доле. Лужанін.

до́левы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з дзяленнем чаго‑н. на долі, часткі. Долевыя адлічэнні. Долевы прынцып спагнання.

до́лечка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Нар.-паэт. Ласк. да доля (у 2 знач.).

до́лу, прысл.

Разм. Уніз, наніз. Густое галлё лазняку хіліцца долу пад халодным ветрам і палошча свае верхавіны ў сцюдзёнай балотнай вадзе. Чарнышэвіч.

до́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш. да доля (у 1 знач.). // Частка плода цытрусавых раслін у выглядзе сегмента. Долька апельсіна.

до́льнік, ‑а, м.

Від трохскладовага верша, пераходнага ад сілаба-танічнага да танічнага, у якім дапускаецца пропуск аднаго-двух ненаціскных складоў, радзей аднаго націскнога, або дабаўленне аднаго ненаціскнога склада ўнутры радка.

до́льны, ‑ая, ‑ае.

Ніжні, нізкі. Асабліва цікавай выдалася мастацтвазнаўцу арнаментацыя знадворных бакоў царквы ў дольных частках муроў. Ліс.

...дольны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў; абазначае: які складаецца са столькіх долей, колькі паказвае першая частка гэтых слоў, напрыклад: аднадольны, двухдольны, трохдольны.

до́льчаты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з долей, долек.

до́люхна, ‑ы, ж.

Разм. і нар.-паэт. Доля (у 2 знач.).