до́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да доктара, дактароў, належыць ім. Доктарскія парады хвораму. Доктарскія інструменты.
2. Звязаны з вучонай ступенню доктара навук. Доктарская дысертацыя.
до́ктарства, ‑а, н.
1. Дзейнасць доктара, урача.
2. Вучоная ступень доктара навук.
до́ктарыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.
Разм. Жонка доктара.
дол, ‑у, м.
1. Паверхня зямлі, зямля. Схіліцца к долу. Апусціцца на дол. □ Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Колас. Лугавінай, чвякаючы чаравікамі па мокрым доле, хлопцы дабіраюцца да ручая. Навуменка. // Падлога ў памяшканні, звычайна земляная. Укрыты металічнымі плітамі дол падмецены, паліты вадою. Карпаў. І толькі самае малое не зважала ні на што, поўзала сабе ракам сярод хаты па земляным доле. Лобан.
2. Даліна, нізіна. Сцяжынкі ад усіх хутароў, якія стаяць на доле, бягуць сюды, на ўзгорак, як бы на якую параду. Броўка.
3. Магільная яма. Толькі тады, як цалаваў апошні раз матчыны халодныя вусны, я закрычаў як сам не свой і ледзь не кінуўся следам за труною ў халодны глыбокі дол. Сабаленка. Хавалі бацьку летнім пагодлівым днём. На новым могільніку, пад маладымі бярозамі. На пагорку выкапалі дол. Паўлаў.
до́лам, прысл.
Нізам. Ходзіць вецер долам. Колас.
до́лар, ‑а, м.
Асноўная грашовая адзінка ў ЗША і некаторых іншых краінах.
[Англ. dollar.]
до́ларавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да долара, долараў. Доларавыя банкноты.
до́лата, ‑а, М ‑лаце, н.
1. Цяслярскі і сталярны інструмент для выдзёўбвання дзірак, пазоў і пад. Антон узяў долата і прадзёўб пару дзірак .. для спіц. Пальчэўскі.
2. Інструмент для бурэння горных народ.
до́ле, прысл.
Абл.
1. На падлозе, на зямлі. Адна белая палоска ляжала доле ад сярэдзіны хаты да парога, а другая .. упіралася ў дзіцячую пасцельку. Кулакоўскі. Яблыкі густа ляжалі і пад яблыняй, доле. Сачанка.
2. Уніз, дадолу. Уздыхнуў клён, пахіснуўся і са страшэннным трэскам і грукатам упаў доле. Лужанін.