Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

напа́йка, ‑і, ДМ ‑пайцы; Р мн. ‑паек; ж.

Напаяны кавалак металу.

напакава́ны і напако́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад напакаваць.

напакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Шчыльна ўкладваючы, уціскаючы, напоўніць што‑н. даверху. Напакаваць чамадан. Напакаваць рукзак. Напакаваць паперамі партфель. // Разм. Напоўніць якімі‑н. рэчамі што‑н.; налажыць. Цёплая восень напакавала.. [пастуховы] торбы баравікамі. Пташнікаў.

напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду. Выставіць тавары напаказ. □ Партызаны сваіх слядоў напаказ не выстаўлялі. Чорны. На высокім, яшчэ голым дрэве, з чорнага гнязда выстаўляў напаказ доўгую дзюбу бусел. Бялевіч.

2. Для выгляду, з мэтай звярнуць увагу. Уздыхаць напаказ. □ На вадохрышча, пасля таго як усе набралі свянцонай вады, Якаў напаказ выкупаўся ў палонцы. Каліна.

напаклёпнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Узвесці паклёп на каго‑н., нагаварыць, нахлусіць. Напаклёпнічаць на чалавека.

напако́ваны,

гл. напакаваны.

напако́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напакоўваць — напакаваць.

напако́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да напакоўваць.

напако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напакаваць.

напаку́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Перажыць, вынесці многа пакут. Напакутавацца ў няволі. □ [Фогель:] — І як толькі, яны маглі жыць у лесе? Гэткія марозы стаялі сёлета. Напакутаваліся, мабыць... Шчарбатаў.