расканваі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Вызваліць ад канваіравання, зняць канвой з каго‑, чаго‑н.
расканвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Раскрыць, распячатаць (канверт, пакет і пад.). Рэвін .. акуратна расканвертаваў [пакет], дастаў аддрукаваную на машынцы паперку, прачытаў, паклаў пакет у кішэньку гімнасцёркі. Грахоўскі.
расканверто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расканвертаваць.
раскансервава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскансерваваць.
раскансервава́ць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; зак., што.
Зняць з кансервацыі, даць работу прадпрыемству, установе і пад. Раскансерваваць завод.
раскансерва́цыя, ‑і, ж.
Спыненне кансервацыі, аднаўленне дзейнасці, работы.
расканспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Раскрыць, зрабіць вядомай канспірацыю. Расканспіраваць месца яўкі. □ — Не баіцеся, што можаце расканспіраваць сябе ўласным дымам? — пажартавала Алаіза. Арабей.
расканспіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да расканспіраваць.
раскапа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раскапаць.
раскапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Капаючы, раскідаць; разрыць. Грыша хутка раскапаў зямлю, дастаў пакунак. Якімовіч. Авяр’ян раскапаў рыдлёўкай снег, выграб з калдобін ваду і зноў заняў сваё месца. Пташнікаў. // Капаючы, зрабіць або пашырыць што‑н. (яму, адтуліну, канаву і пад.). — А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Раскапаць катлаван і пракласці трасу. Савіцкі. Мінулым летам расчысцілі мы .. [азярцо], раскапалі, люстранога карпа ў ім разводзілі. Краўчанка. // Капаючы, знайсці, выявіць што‑н. у зямлі, пад зямлёй. Раскапаць скарб.
2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым‑н. [Балук:] — А я, бацька, вось як мяркую. Калі да нас прыйдзе Саўка і раскапае тое, што яму трэба, дык яго трэба пусціць. Колас. // Знайсці, выявіць што‑н. у выніку пошукаў. Недзе ў старым часопісе [Сяргей] раскапаў чарцяжы. Шыцік.
3. Правесці раскоша чаго‑н. Раскапаць руіны старажытнай крэпасці. □ Еўстафій Тышкевіч раскапаў каля 1000 курганоў і перадаў у музей вялікую калекцыю сваіх знаходак. Ліс.