грэ́йфер, ‑а,
Чарпак пад’ёмнага крана, які складаецца з некалькіх створак, што механічна раскрываюцца і закрываюцца пры пагрузцы зямлі, вугалю і пад.
[Ням. Greifer.]
грэ́йфер, ‑а,
Чарпак пад’ёмнага крана, які складаецца з некалькіх створак, што механічна раскрываюцца і закрываюцца пры пагрузцы зямлі, вугалю і пад.
[Ням. Greifer.]
грэ́йферны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грэйфера.
грэк,
грэ́кі, ‑аў;
Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грэцыі.
грэ́лка, ‑і,
Прыстасаванне для штучнага абагравання каго‑, чаго‑н. уздзеяннем гарачай вады, электрычнасці і пад.
грэ́на, ‑ы,
Яйцы матыля шаўкапрада, з якіх развіваюцца вусені, што даюць шаўкавічныя коканы.
[Фр. graine.]
грэнадзёр, ‑а,
1. У 17–18 стст. салдат, навучаны кіданню ручных гранат.
2. У царскай арміі і некаторых зарубежных арміях — салдат або афіцэр адборных (па высокаму росту) пяхотных і кавалерыйскіх часцей.
[Фр. grenadier.]
грэнадзёрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да грэнадзёра, грэнадзёраў, складаецца з іх.
грэна́ж, ‑у,
Нарыхтоўка і атрыманне грэны.
грэна́жны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з атрыманнем грэнажу.