Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раскалыха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раскалыхаць.

раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.

2. перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе. Брыль.

раскалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго-што.

1. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца. Раскалыхаць качэлі. □ Рака шалела. Нізавыя парывы вятрыску раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Караткевіч.

2. Калышучы каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. [Гітлераўцы] адной [жанчыне] заламалі, звязалі рукі. Яе раскалыхалі і кінулі ў акно. Мележ.

3. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым. Раскалыхаць слупок.

4. перан. Вывесці са стану апатыі, абыякавасці. Саміх .. [пагранічнікаў] не вельмі лёгка раскалыхаць, выклікаць у іх жаданне расказаць аб сваіх дасягненнях. Брыль.

раскалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раскалыхацца.

2. Разм. Перавальвацца з боку на бок (пры хадзе). Неўзабаве .. [Шпулькевіч] пачаў заўважаць, што далёка наперадзе раскалыхваюцца ў павольнай хадзе дзве чалавечыя постаці. Чорны.

3. Зал. да раскалыхваць.

раскалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскалыхаць.

раскамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Спец. Размеркаваць (рабочых) па работах.

раскамандзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да раскамандзіроўкі, прызначаны для яе. Раскамандзіровачны пакой.

2. у знач. наз. раскамандзіро́вачная, ‑ай, ж. Разм. Тое, што і раскамандзіроўка (у 2 знач.).

раскамандзіро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раскамандзіроўваць.

раскамандзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раскамандзіраваць.

раскамандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўны, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскамандзіраваць.

2. Разм. Кантора, якая займаецца размеркаваннем рабочых па работах, а таксама памяшканне, дзе адбываецца такое размеркаванне.