Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міжра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міжраддзя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадная апрацоўка пасеваў.

міжраённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі. Міжраённая сувязь. Міжраённая канферэнцыя.

2. Агульны для некалькіх раёнаў. Міжраённы піянерскі лагер.

міжрамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, працякае паміж рамонтамі. Міжрамонтны прабег аўтамашыны.

міжро́давы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі родамі (раслін, жывёлы). Міжродавыя скрыжаванні.

міжрэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж рэбрамі. Міжрэберныя мышцы.

міжрэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж рэспублікамі.

2. Агульны для некалькіх рэспублік. Міжрэспубліканская кантора.

міжрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны паміж рэкамі.

міжрэ́чча, ‑а, н.

Прастора, мясцовасць паміж рэк.

міжсартавы́, ‑ая, ‑бе.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі сартамі раслін. Міжсартавое скрыжаванне.

міжсасло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які існуе паміж саслоўямі. Міжсаслоўныя разнагалоссі.