Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́вастрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Добра навастрыць, зрабіць вострым. Вывастрыць нож.

вы́веданы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выведаць.

вы́ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. □ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш. Колас. // Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага. Кулакоўскі.

2. Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню. Чорны.

выве́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выведваць — выведаць.

выве́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выведваць.

выве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выведаць.

вы́ведзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вывесці.

выве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Выведванне; разведка.

выве́дчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто выведвае што‑н., тайна наглядае, сочыць за кім‑, чым‑н.; разведчык. Ляжыць пад рослым жытам Выведчык у яры. Куляшоў.

выве́дчыца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да выведчык.