Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

двухсотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў дзвесце гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзвесце гадоў таму назад. Двухсотгоддзе заснавання горада.

двухсо́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзвесце. Двухсоты нумар.

двухспа́льны, ‑ая, ‑ае.

Разлічаны, прыстасаваны для спання ўдваіх. Двухспальны ложак. Двухспальная коўдра.

двухство́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паляўнічая стрэльба з двума стваламі. З двухстволкай-тулкай за спіной Ідзе ляснік стары. Броўка.

двухство́ркавы, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма створкамі. Двухстворкавыя дзверы. Двухстворкавая ракавіна вустрыцы.

двухсто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з дзвюх вершаваных стоп. Двухстопны ямб.

двухсу́тачны, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў двое сутак; разлічаны на двое сутак. Змораныя двухсутачным бесперапынным пераходам і цяжкім боем.., людзі не хацелі ні есці, ні піць. Шамякін.

двухсэ́нсавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць двухсэнсавага. Двухсэнсавасць паводзін. Двухсэнсавасць пазіцыі.

двухсэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.

З дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець. Двухсэнсавы адказ. Двухсэнсавае становішча. Двухсэнсавы жарт.

двухсэнсо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухсэнсавы.