двухрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае або апрацоўвае два радкі адначасова (пра сельскагаспадарчыя машыны).
2. Які складаецца з двух вершаваных радкоў.
двухрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае або апрацоўвае два радкі адначасова (пра сельскагаспадарчыя машыны).
2. Які складаецца з двух вершаваных радкоў.
двухрадко́ўе, ‑я,
Страфа з двух радкоў; два сумежныя, звязаныя паміж сабой радкі верша.
двухра́дны, ‑ая, ‑ае.
З двума радамі клавішаў (пра гармонік).
двухразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Паўтораны два разы.
двухро́гі, ‑ая, ‑ае.
З двума рагамі.
двухру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. З дзвюма ручкамі.
2. Прызначаны для карыстання абедзвюма рукамі адначасова.
двухска́тны, ‑ая, ‑ае.
З двума скатамі.
двухскладо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з двух складоў (пра слова, вершаваны памер і г. д.).
двухсотгадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў дзвесце гадоў.
2. Які мае адносіны да двухсотгоддзя (у 2 знач.).
двухсотго́ддзе, ‑я,
1. Прамежак часу ў дзвесце гадоў.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося дзвесце гадоў таму назад.