джгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей).
2. Хутка ісці, бегчы; імчацца.
джгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Калоць, раніць джалам (пра насякомых); кусаць (пра змей).
2. Хутка ісці, бегчы; імчацца.
джгнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце;
джо́кер, ‑а,
У некаторых картачных гульнях — дадатковая карта ў калодзе, якая можа замяніць любую іншую карту.
[Англ. joker.]
джо́нка, ‑і,
Лёгкае кітайскае паруснае судна.
джоўль, ‑я,
Адзінка вымярэння работы, энергіі, а таксама колькасці цеплыні.
[Ад уласн. імя.]
джугара́, ‑ы,
Травяністая хлебная і кармавая расліна з роду сорга, а таксама зерне гэтай расліны.
джу́нглі, ‑яў;
Густыя цяжкапраходныя лясныя зараснікі ў балоцістых мясцовасцях трапічных і субтрапічных краін.
[Англ. jungle.]
джут 1, ‑у,
Травяністая трапічная расліна сямейства ліпавых, валокны якой ідуць на выраб грубых тканін, вяровак.
[Англ. jute.]
джут 2, ‑у,
Масавая гібель жывёлы ад бяскорміцы ў мясцовасцях з круглагадовай пашай.
[Манг.]
джу́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да джуту 1.
джы́га, ‑і,
Нацыянальны ірландскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.
[Англ. jig.]