двухгра́нны, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма гранямі. Двухгранны вугал.
двухдзённы, ‑ая, ‑ае.
Працягласцю ў два дні. Двухдзённы семінар. Двухдзённая адсутнасць. // Разлічаны, дастатковы на два дні. Двухдзённы запас.
двухдо́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх семядолей (пра зародак раслін). Двухдольныя расліны.
2. у знач. наз. двухдо́льныя, ‑ых. Клас пакрытанасенных раслін, зародак якіх складаецца з дзвюх семядолей.
3. Які складаецца з дзвюх рытмічных долей, частак. Двухдольны верш. Двухдольны рытм.
двухдо́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, у якім мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных асобінах (пра расліны). Каноплі — двухдомная расліна.
2. у знач. наз. двухдо́мныя, ‑ых. Клас раслін, у якіх мужчынскія (тычынкавыя) і жаночыя (песцікавыя) кветкі знаходзяцца на розных асобінах.
двухдо́нны, ‑ая, ‑ае.
З двума днамі. Двухдонная пасудзіна.
двухжы́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх звітых жыл, ніцей. Двухжыльны провад.
2. Разм. Вынослівы, моцны, дужы. Працаваў .. [Аляксей], як двухжыльны, з упартасцю. Карпаў. — Наша пакаленне двухжыльнае, ды усё зможам і зробім вызначанае намі. Хведаровіч.
двухзме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, выконваецца ў дзве змены; працягласцю ў дзве змены. Двухзменная работа. Двухзменны рабочы дзень. Двухзменныя заняткі ў школе.
двухзна́чны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з двух знакаў. Двухзначны лік.
двухкале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.
Разм. Двухкалейная чыгуначная магістраль.
двухкале́йны, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма чыгуначнымі калеямі. Двухкалейная магістраль.