упраша́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выражае просьбу, мае ў сабе просьбу. Упрашальны тон.
упро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упрасіць.
упро́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрошваць — упрасіць.
упро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да упрасіць.
упрыгажэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожыць.
2. Прадмет для аздаблення каго‑, чаго‑н. // Мастацкае аздабленне чаго‑н. (скульптура, барэльеф, роспіс, вышыўка і пад.). [Рама] з грукатам упала, кавалкі ляпных упрыгажэнняў, дробна застукаўшы, пакаціліся па падлозе. Асіпенка.
упрыгажэ́нства, ‑а, н.
Злоўжыванне аздабленнямі, імкненне да знешніх эфектаў.
упрыгля́дку, прысл.
Разм. жарт. Без цукру (піць чай, кофе і пад.).
упрыго́жанне, ‑я, н.
Тое, што і упрыгажэнне. Маладая жонка Паваротнага патрабавала да сябе многа ўвагі, модных сукенак, а таксама дарагіх упрыгожанняў. Гурскі.
упрыго́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упрыгожыць.
упрыго́жванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрыгожваць — упрыгожыць.