Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двая... (гл. двое...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «двое...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: дваяборства, дваямужжа.

дваябо́рац, ‑рца, м.

Спартсмен, які займаецца дваяборствам (лыжныя гонкі і скачкі на лыжах з трампліна).

дваябо́рства, ‑а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з двух відаў практыкаванняў; двухбор’е.

дваяве́рства, ‑а, н.

Адначасовае існаванне ў свядомасці і ў абрадах людзей элементаў дзвюх розных рэлігій.

дваяжэ́нец, ‑нца, м.

Той, хто адначасова знаходзіцца ў шлюбе з дзвюма жанчынамі.

дваяжэ́нства, ‑а, н.

Знаходжанне ў шлюбе адначасова з дзвюма жанчынамі.

двая́ка, прысл.

Двума спосабамі, у двух відах, формах і пад. Задачу можна рашыць дваяка.

дваякавы́пуклы, ‑ая, ‑ае.

Выпуклы з абодвух бакоў. Дваякавыпуклая лінза.

дваякады́хаючыя, ‑ых.

Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.

дваякаўвагну́ты, ‑ая, ‑ае.

Увагнуты з абодвух бакоў. Дваякаўвагнутая лінза.