Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

намята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намесці.

намя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намяць.

намя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., чаго.

1. Размінаючы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Намяць гліны.

2. Прымяць, змяць што‑н. Намяць травы ў садзе. Намяць кулявой саломы.

3. Разм. Тое, што і нацерці (у 5 знач.).

•••

Намяць бакі — пабіць каго‑н.

намяча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да намеціцца ​1.

2. Папярэдне планавацца. Намячаецца павелічэнне аб’ёму прадукцыі. Намячаецца пабудаваць завод. □ Атака намячалася на досвітку, пасля артпадрыхтоўкі. Грамовіч.

намяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намеціць.

намяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Падмешваючы, мяшаючы, прыгатаваць у нейкай колькасці. Памятаць сечкі для каровы.

на́нава, прысл.

1. Не так, як раней, іначай, па-новаму. Пасля зімы чалавек пазнае зямлю нанава. Пташнікаў. Трэба было папраўляць літаральна ўсё.. — іначай кажучы, пісаць аповесць нанава, зусім другой танальнасці. Скрыган.

2. Яшчэ раз; зноў, спачатку. Песня непасрэдна абуджае пачуцці, змушае быццам нанава перажываць радасць, крыўду, нянавісць. Шырма. Гендарсан ціхенька ўстаў, адзеўся, пайшоў у кухню, памыўся халоднай вадой і адчуў сябе так бадзёра, нібы нанава нарадзіўся на свет. Чарнышэвіч. І ўсё-такі пачынаць жыццё нанава Максім Сцяпанавіч не мог. Карпаў.

нана́ец,

гл. нанайцы.

нана́йка,

гл. нанайцы.

нана́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нанайцаў, уласцівы ім. Нанайская мова. Нанайская культура.