расі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты вялікай расой. Расістая трава. □ След бліскучы, слуп агністы, Лёг ад месяца ў вадзе. Дол вільготны і расісты... Колас. Па расістай сцяжынцы Мікітка спяшаецца да возера. П. Ткачоў.
2. Які суправаджаецца вялікімі росамі. А вясна зелянее лугамі У расістае ранне, І смяюцца русалак вачамі Зоры ночкаю ў шэрым тумане. Тарас.
расі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расізму і расістаў. Расісцкія тэорыі. Расісцкія законы.
расі́цца, рашуся, росішся, росіцца; незак.
Становіцца мокрым ад расы; пакрывацца расой.
расі́ць, рашу, росіш, росіць; незак., што.
Разм. Мачыць расою. Высокі густы бульбоўнік блытаўся ў нагах, расіў адзенне. Сачанка. // Пакрываць кроплямі (слёз, крыві). Канец бядзе, Нудзе І гору, — Не росяць вейкаў кроплі слёз. Бялевіч.
расі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
расія́не, ‑ян; адз. расіянін, ‑а, м.; расіянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. расіянкі, ‑нак; ж.
Уст. Рускія.
ра́ска, ‑і, ДМ расцы, ж.
Дробная водная расліна сямейства раскавых, якая, дзякуючы інтэнсіўнаму вегетатыўнаму размнажэнню, хутка зацягвае паверхню стаячых прэсных вод. У канавах, якія пазарасталі асакою, блішчала зацягнутая зеленаватаю раскай вада. Даніленка.