вы́валачаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывалачы.
вы́валачы, ‑лачу, ‑лачаш, ‑лача; ‑лачам, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. вывалак, ‑ла; зак., што.
1. Выцягнуць волакам што‑н. адкуль‑н. Вывалачы лодку з вады на бераг. // Разм. Выцягваючы, выбавіць што‑н., што загрузла, засела. Вывалачы воз з гразі. □ Царкоўны стараста.. стаяў і спакойна пазіраў, як а. Мадэст церабіўся ў гразі і не мог вывалачы з балота ног. Колас. // Вынесці каго‑, што‑н. Яна [цётка Броня] вывалакла на ганак зэдлік, які раней валяўся ў сенцах. Шыловіч. Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру, дзе стараста. Быкаў. // Выцягнуць, прымусіць выйсці. Хлопцы амаль сілком вывалаклі мяне з інтэрната на прастор ракі. Сабаленка. [Сцяпан:] — Не мог [Быкоўскі], як трэба, па-хрысціянску — з сватам.. маю дачку ўзяць, але, як злодзей, хацеў праз акно вывалачы! Купала.
2. Разм. Украсці.
вы́валачыся, ‑лакуся, ‑лачашся, ‑пачацца; ‑лачамся, ‑лачацеся, ‑лакуцца; зак.
Разм. Выйсці адкуль‑н. Вывалачыся з хаты на двор.
вы́валены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вываліць (у 1, 3 і 4 знач.).
вы́валіцца 1, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
Выпасці, упасці з чаго‑н. Вываліцца з воза. □ І раптам скарынка вывалілася.. з рук [Жэнькі]. Шамякін.
вы́валіцца 2, ‑ліцца; зак.
Атрымацца ў выніку валення (пра сукно).
вы́валіць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Пераварочваючы, прымусіць выпасці, упасці. Вываліць седакоў з саней.
2. што. Разм. Выйсці, выехаць натоўпам. Тры суседнія вёскі: Некрашы, Баркі і Міцькі, як згаварыўшыся, вывалілі ў лес. Лобан.
3. што. Вылажыць, высылаць што‑н. адкуль‑н. Вываліць на стол усё, што было ў кішэнях. // перан. Расказаць пра што‑н. з усімі падрабязнасцямі.
4. што. Разм. Высунуць. Вываліць язык.
вы́валіць 2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць шляхам валення (пра сукно).
выва́львацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вываліцца 1.
2. Зал. да вывальваць 1 (гл. вываліць у 3 знач.).
выва́львацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вываліцца 2.
2. Зал. да вывальваць 2.
выва́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вываліць 1.
выва́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вываліць 2.
вы́ванджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вывандзіць.
вы́вандзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць вэнджаным.