вы́валіцца 1, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Выпасці, упасці з чаго‑н. Вываліцца з воза. □ І раптам скарынка вывалілася.. з рук [Жэнькі]. Шамякін.

вы́валіцца 2, ‑ліцца; зак.

Атрымацца ў выніку валення (пра сукно).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)