чарвячо́к, ‑чка,
•••
чарвячо́к, ‑чка,
•••
чарга́, ‑і,
1. Пэўны парадак, паслядоўнасць у адбыванні чаго‑н.
2. Чыё‑н. месца ў якой‑н. чарговасці, права каго‑н. дзейнічаць адпаведна чарговасці.
3. Група людзей, якія чакаюць атрымання чаго‑н. у парадку чарговасці і размяшчаюцца звычайна адзін за адным.
4. Пэўная колькасць патронаў, снарадаў, выпушчаная аўтаматычнай зброяй за адзін прыём.
•••
чаргава́нне, ‑я,
чаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца;
1. Паслядоўна, па чарзе заменьваць адно другім.
2. У лінгвістыцы — заканамерна замяняцца адзін другім (пра гукі) у каранях або афіксах роднасных слоў або форм.
3.
чаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе;
Паслядоўна зменьваць адно другім.
чарго́васць, ‑і,
Пэўная паслядоўнасць чаго‑н. у чым‑н.
чарго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які ідзе, наступае, выходзіць і пад. непасрэдна за папярэднім; бліжэйшы па чарзе.
2. Які адбываецца, праводзіцца рэгулярна, у пэўнай паслядоўнасці.
3. Першы па неабходнасці, важнасці.
4. Які ўзнікае, паўтараецца, аднаўляецца час ад часу.
ча́рдаш, ‑а і чарда́ш, ‑а́,
1. Венгерскі народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.
2. Музычная п’еса ў рытме гэтага танца.
[Венг. csárdás.]
ча́рка, ‑і,
1. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў.
2.
•••
чарльсто́н, ‑а,
Амерыканскі танец (першапачаткова негрыцянскі) — разнавіднасць хуткага факстрота, а таксама музыка да гэтага танца.
[Ад геагр. назвы.]