вакхана́лія, ‑і, ж.
1. У Старажытным Рыме — свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.
2. перан. Разгульнае баляванне; оргія.
вакха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. У Старажытным Рыме — жрыца бога Вакха, удзельніца вакханалій.
2. Уст. Пра юрлівую страсную жанчыну.
вакхі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з культам Вакха. Вакхічны танец. Вакхічныя песні.
вакцы́на, ‑ы, ж.
Спец. Прэпарат з аслабленай культуры заразных мікробаў, які выкарыстоўваецца ў якасці лячэбнага або папераджальнага сродку.
[Ад лац. vaccinus.]
вакцынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго.
Спец. Зрабіць (рабіць) засцерагальнае прышчапленне шляхам увядзення вакцыны.
вакцы́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да вакцыны.
вакцына́цыя, ‑і, ж.
Спец. Прышчапленне вакцыны.
вал, ‑а; мн. валы, ‑оў; м.
1. Доўгі, высокі земляны насып. Замест агароджы вакол могілак былі калісь выведзены акопы з даволі высокім валам. Колас. [Шорнер:] — Не ў страх такім салдатам ні крэпасці валы, ні сцены казематаў. Бачыла. // Доўгая і высокая града чаго‑н. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы. Колас. Нізкія валы хмар.. праплывалі над лесам. Асіпенка.
2. Высокая хваля. І, як заўсёды, безупынна праз возера каціўся вал. Дубоўка. Сыходзяцца тут, на стыку двух мацерыкоў — Азіі і Амерыкі, — стрэчныя вятры і разганяюць цяжкія валы свінцовых хваль. Б. Стральцоў.
3. Суцэльная лінія ваенных умацаванняў. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі. Васілевіч. // Самкнуты, шчыльны строй людзей. Рад за радам чоткім крокам Вал праходзіць малайцоў. Колас.
4. Цыліндр, які перадае рух тым ці іншым часткам механізма. Вал млына. Вал турбіны. Грабны вал.
•••
Агнявы вал — паласа артылерыйская абстрэлу, якая перамяшчаецца наперадзе атакуючага войска.
Валам валіць гл. валіць.
Дзевяты вал — а) самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры (ад міфалагічнага ўяўлення ліку дзевяць як свяшчэннага); б) сімвал грознай небяспекі або найбольшага ўздыму чаго‑н.
Стаць валам гл. стаць.
валаво́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. валаводзіць і стан паводле знач. дзеясл. валаводзіцца.
валаво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.
Разм. Аддаваць залішне многа часу і ўвагі каму‑, чаму‑н.; няньчыцца. [Мілоўскі:] — Давайце зараз размяркуем, хто [хлеб] будзе здаваць, каб на сходзе доўга не валаводзіцца з гэтым. Галавач. [Бухгалтар:] — Распісвайся, і няма калі мне з табой валаводзіцца. М. Стральцоў.