Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упрага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упрагаць — упрэгчы.

упрага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да упрэгчыся.

2. Зал. да упрагаць.

упрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрэгчы ​1.

упрада́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да упрасціся.

2. Зал. да упрадаць.

упрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упрасці.

упра́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упрасці.

упра́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упражыць.

упра́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упражваць — упражыць.

упра́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упражыць.

упра́жыцца, ‑жыцца; зак.

Добра прагрэцца на агні; спражыцца.