Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дасвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.

Разм.

1. Свістам прымусіць каго‑н. адазвацца, адгукнуцца.

2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. — Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі. Няхай.

дасвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Дакончыць святкаванне чаго‑н. Дасвяткаваць свята.

дасе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да даседзецца, дасядзецца.

дасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да даседзець, дасядзець.

дасе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і дасядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і даседзець, дасядзець.

2. Прасядзеўшы, прабыўшы доўга дзе‑н., наклікаць на сябе якія‑н. непрыемнасці, бяду. — Я ўжо даўно думаю — што мне рабіць, — загаварыў Валодзя. — Так можна даседзецца да таго, што нехта прыйдзе, возьме мяне і ў палон да немцаў завядзе. Арабей.

дасе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць і дасядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; зак.

Прасядзець, прабыць да якога‑н. часу. Даседзець да канца лекцыі. Даседзець на спектаклі да канца.

дасе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дасеяць.

дасе́кчы,

гл. дасячы.

дасе́ўкі, ‑севак; адз. няма.

Завяршэнне сяўбы. Спраўляць дасеўкі. □ — Сёння робім дасеўкі, таварыш камісар, — сказаў Кастусь, як быццам рапартуючы. — Апошнія гоні. Шахавец.

дасе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дасячы, дасекчы.