Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; заг. дакаці; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць да якога‑н. месца. Дакаціць бервяно да плота. Дакаціць кола да кузні.

2. Разм. Хутка даехаць куды‑н. Дакацілі на машыне да горада. // Хутка давезці каго‑н. куды‑н. У вуліцы коні і людзі пачулі сябе весялей; коні, здаецца, без Ігнатавых лейцаў, самі .. дакацілі да доўгай і шырокай, са святлом у вокнах будыніны вакзала. Мележ.

дакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць качаць што‑н. Дакачаць бялізну. Дакачаць клёцкі.

дака́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакачваць.

дака́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакачаць.

даке́мбрый, ‑ю, м.

Найстаражытнейшыя тоўшчы зямной кары — першыя геалагічныя фармацыі, а таксама час ад пачатку іх узнікнення да надыходу кембрыйскага перыяду.

дакембры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дакембрыю. Дакембрыйскія адкладанні.

дакіда́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакіда́ць.

дакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скончыць кідаць што‑н. Дакідаць стог.

дакіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дакі́даць, дакінуць.

дакі́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да дакідваць.

дакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакінуць, дакі́даць.