Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотаатэлье́, нескл., н.

Атэлье, дзе робяць па заказу Фотаздымкі і фатаграфіі; фатаграфія (у 3 знач.).

фотабактэ́рыя, ‑і, ж.

Бактэрыя, якая выдзяляе рэчыва, што свеціцца пры злучэнні яго з кіслародам і служыць адной з прычын свячэння вады і рыб.

фотавітры́на, ‑ы, ж.

Вітрына, прызначаная для фатаграфій (у 2 знач.). Прыцягвае ўвагу фотавітрына прадукцыі Мінскага аўтазавода. «Беларусь».

фотавы́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

Збор фатаграфій, выстаўленых для агляду, а таксама месца, дзе яны выстаўлены. Стэнды фотавыстаўкі.

фотагазе́та, ‑ы, ДМ ‑зеце, ж.

Газета, звычайна насценная, якая складаецца з фатаграфій і подпісаў да іх.

фотаге́н, ‑у, м.

Уст. Мінеральнае масла, атрыманае перагонкай нафты, смалы і інш., якое ўжывалася для асвятлення.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і génos — род.]

фотагені́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць фотагенічнага. Хоць бы глянуць было на што: ні прыстойных форм, ні фотагенічнасці твару. Лось.

фотагені́чны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які мае знешне выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране. Фотагенічны твар. Фотагенічны выгляд.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і §епоз — род.]

фотагравірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для фотагравіравання. Фотагравіравальны апарат.

фотагравірава́нне, ‑я, н.

Выраб друкаваных форм (клішэ) фотаэлектрычным спосабам.